Адбыўся ператрус на кватэры, арандаванай даверанай асобай Міхалевіча
Сёння на кватэры, якую арандаваў Яўген Іванюк, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, адбыўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі два сістэмныя блокі, а таксама забралі з сабой на размову Алега Ларычава, які на момант ператрусу знаходзіўся ў кватэры Іванюка, паведамляе "Наша ніва".
Ларычаў — былы сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў, якім калісьці кіраваў Міхалевіч.
Ларычаў — былы сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў, якім калісьці кіраваў Міхалевіч.