Адбыўся ператрус на кватэры сям'і з 9-дзённым немаўлём
Сёння ў кватэры Таццяны Малашчанкі, якая ў Баранавічах кіравала ініцыятыўнай групай экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, прайшоў ператрус. Як паведаміла Intex-press Таццяна ператрус у кватэры, якую яны здымаюць з мужам Алегам доўжыўся не меней за тры гадзіны. Са словаў супрацоўнікаў КДБ, яе мужа падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня.
"Супрацоўнікі паводзіліся карэктна і ўвесь час спрабавалі "разгаварыць" нас. Мы з мужам запэўнілі іх, што нічым супрацьзаконным не займаемся", — адзначае Таццяна.
У часе ператрусу былі правераныя ўсе памяшканні, уключаючы дзіцячую (малодшай дачце сёння споўнілася 9 дзён!). Забралі тэчкі са старымі паперамі, дыскі з фільмамі, а таксама 25 фатаграфіяў, у тым ліку з акцыі пратэсту ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
"Не ведаю, што з намі будзе далей, нічога пэўнага нам не сказалі, хоць цікавіліся, ці не будзем мы адмаўляцца ад далейшых сустрэчаў з супрацоўнікамі КДБ", — кажа Таццяна.
Нагадаем, сям'я Малашчанкаў даволі вядомая ў Баранавічах. Менавіта дзякуючы іх намаганням, летась у горадзе з'явіўся адзіны беларускамоўны школьны клас (сярэдняя дачка Малашчанкі — першакласніца).