Адэль плануе надоўга адысці ад музыкі
Адэль
Спявачка Адэль плануе надоўга адысці ад музыкі, піша ВВС.
"У цяперашні момант мой бак практычна пусты, — сказала яна нямецкаму тэлеканалу ZDF напярэдані 10-дзённага тура. — У мяне наогул няма ніякіх планаў адносна новай музыкі".
Спявачка не выключае, што ўсё яшчэ будзе займацца творчасцю, але ў іншай сферы.
"Ведаеце, я нават дома не спяваю наогул", — прызналася Адэль.
Апошні альбом Адэль выйшаў у 2021 годзе, а апошнія два гады яна правяла, выступаючы на выходных у Лас-Вегасе.
У найбліжэйшы час яна плануе прыехаць з канцэртам у Мюнхен і запэўнівае, што гэтае шоу будзе адрознівацца маштабам ад яе канцэртаў у Вегасе. Мяркуецца, што кожны вечар на спецыяльна пабудаваны часовы стадыён паглядзець на яе выступ будуць прыходзіць 74 тысячы прыхільнікаў. Арганізатары шоу плануюць трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса за самы вялікі ў гісторыі вулічны экран даўжынёй 220 метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.