Адключаць ацяпленне ў Мінску пакуль не будуць

У вытворчым аддзеле ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" журналістам "Комсомольской правды" паведамілі, што ўсе дамы цяпер пераведзеныя ў рэжым працеплівання. Паводле нормаў, ацяпленне адключаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён складае +8 градусаў і вышэй.



Але паколькі да канца тыдня сіноптыкі зноў абяцаюць пахаладанне, казаць пра адключэнне ацяплення пакуль што рана.



Фота — shebalino-gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі