Адкрыцці і недарэчнасці "Folk the sistem"

"Folk the sistem" - фэст сучаснай этна-музыкі. Недарэчных вядучых імпрэзы, гасцей фэсту, а таксама новыя твары беларускага пост-фольку можна пабачыць тут.  Калі шчыра - цяжка было пратрымацца на новым этна-фэсце без куфля піва. І справа тут ў татальным неразуменні таго, што адбывалася ў паўзах паміж сэтамі гуртоў... "Хто гэта?" - гэтае пытанне турбавала многіх гледачоў. Гэта быў КУЛЁК, у самым горшым сэнсе слова... Вядучыя з КУЛЬКА плялі невядома што, праводзілі нейкія недарэчныя конкурсы, выдавалі ў якасці прызоў фляшкі з дзіўнымі напоямі. Карацей, "брэд сівой кабылы"...




Адчыняў фэст гурт, які павінен быў стаць хэдлайнерам вечарыны - "Акана- NHS". Выдатныя дзявочыя галасы прабівалі прастору клуба "Гудвін" наскрозь, нягледзячы на не надта якасны гук... Увогуле, дзе ёсць Руся-там заўсёды цікава!:)







Пасля "Аканы" пачаўся час вар'яцтва на фэсце. Прыехалі госці. З Падмаскоўя. Гурт "Гродень" - выбуховы кактэйль з метала, панка і ўласна этна. Хацелася хутчэй пачуць наступных выступоўцаў...




Наступнымі выступоўцамі апынуўся мінскі гурт "Унія". Тут таксама хацелася хутчэй дачакацца наступнага выступу, бо прымітыў аранжыровак, вонкавы выгляд каманды, вакал, рэпертуар, нагадаў вядомы слухачам радыёкропкі гурт "Бяседа". Атрымалася гэткая "Бяседа " 21-га стагоддзя.







Дзякуй Богу дачакалася! Нават здзівілася і ўзрадавалася. Крычала "браво". Магу смела сказаць: гурт "Гаротніца" - адкрыццё года 2008! Смела, стыльна, модна, актуальна і не банальна! Канкурэнцыя "Серебряной Свадьбе". Сумесь клезмера , Кустурыцы і беларускасьці! Рэспект, карацей!!!







А хэдлайнерамі стаў гурт "Рокаш"... У паветры павеяла інтэлігентнасцю і рыцарамі:)








Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі