Адкрыццё Zaborа ў Гродне прыцягнула дзясяткі мінакоў (фота)

З сённяшняга дня гродзенцы могуць убачыць 42 карціны пяці вядомых беларускіх мастакоў па-за сценамі галерэй. Да Руслана Вашкевіча, Сяргея Каваля, Уладзіслава Стальмахова і Віктара Альшэўскага з серыяй сваіх маленькіх гравюр “Хічкок і Далі” далучыўся гродзенскі графік Юрый Якавенка.



Арт-праект носіць асветніцкую мэту, каб паказаць беларусам, што ў краіне сучаснае мастацтва існуе, і яно вельмі рознае. У гэтым годзе падобныя вулічныя выставы ўжо прайшлі ў Віцебску, Магілёве і Гомелі.


Выстава Zabor будзе доўжыцца да Новага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі