Адкрыецца першы кансультацыйна-інфармацыйны цэнтр па аграэкатурызме

Беларускае грамадскае аб'яднанне "Адпачынак на вёсцы" пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і АБСЕ адкрые першы ў Беларусі кансультацыйна-інфармацыйны цэнтр па аграэкатурызме. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня праўлення БГА "Адпачынак на вёсцы" Валерыя Кліцунова.

Паводле яе слоў, на пастаяннай аснове цэнтр будзе аказваць падтрымку гаспадарам сельскіх сядзібаў і спецыялістам аддзелаў па фізічнай культуры, спорце і турызме ў абласцях і Мінску.

Супрацоўнікі цэнтра будуць кансультаваць і праводзіць семінары па стандартах працы аграэкатурыстычнай галіны, ажыццяўляць інтэрнэт-браніраванне сельскіх сядзібаў. Плануецца таксама выданне і распаўсюджванне неабходнай метадычнай літаратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі