Адкрыўся мастацкі пленэр, прысвечаны Васілю Быкаву

У вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці 20 ліпеня адкрыўся XVII Драздовіцкі мастацкі пленэр, прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву.

Ініцыятарамі правядзення творчай акцыі выступілі Германавіцкі культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча і таварыства "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў.


У пленэры, які працянецца да 30 ліпеня, будуць удзельнічаць 20 чалавек. У рамках творчай акцыі пройдуць спатканні з сястрой пісьменніка Валянцінай Быкавай, народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, бардам Георгіем Станкевічам, а таксама выстава твораў, напісаных пад час пленэру.

Па традыцыі частку працаў, створаных у Бычках, мастакі падараць музею-сядзібе Васіля Быкава, які з'яўляецца філіялам Ушацкага музея народнай славы імя Уладзіміра Лабанка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі