Адкрыўся новы інтэрнэт-сайт горада Мінска
Днямі пачаў сваю працу "Партал горада Мінска". Праект рэалізуе каманда з 4 чалавек, якія маюць за мэту стварыць карысны і інфарматыўны сайт пра жыццё беларускай сталіцы. Сайт адкрыўся актыўным напаўненнем чатырох раздзелаў: дошка аб'яваў горада Мінска, стужка навінаў, гісторыя, эканоміка. Меню сайта распрацаванае на рускай мове, але самі паведамленні напісаныя па-беларуску.