Адменены брэйк-данс-кантэст паміж Брэстчынай і Гродзешчынай
Спаборніцтва ў брэйк-дансе паміж Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі перанесенае з 5 чэрвеня на жнівень. Пра гэта паведаміў дырэктар Пружанскага палаца культуры. Па словах дырэктара, было прададзена толькі 6 квіткоў, прытым што іх кошт складае мізэрныя 5000 беларускіх рублёў. Між тым толькі на прыз для пераможцаў былі вылучаныя 200 тысяч рублёў. Былі запрошаныя каманды брэйк-дансу з Брэста, Гродна, Пінску і сталіцы. Агульная сума выдаткаў склала каля мільёна рублёў.
Прычыну малой папулярнасці арганізатары бачаць у перадэкзаменацыйнай занятасці абітурыентаў і студэнтаў, якія пераважна і захапляюцца брэйкам. У жніўні гэтыя клопаты пройдуць. Арганізатары спадзяюцца таксама на большую інфармацыйную падтрымку ў сродках масавай інфармацыі.