Адменены канцэрты сумеснага тура Джона і Джоэла

Два канцэрты сумеснага гастрольнага тура пад назвай “Face 2 Face” Элтана Джона і Білі Джоэла, які стартаваў у траўні бягучага года, адмененыя. Прычынай адменаў называюцца сімптомы грыпу, якія з’явіліся ў Джоэла. Дактары забаранілі музыку з’яўляцца на публіцы на працягу трох сутак. Паводле арганізатараў, канцэрты будуць перанесеныя на больш позні тэрмін.

Нагадаем, у 2003-м годзе Джон і Джоэл ужо адпраўляліся ў сумеснае канцэртнае турнэ, зарабіўшы такім чынам 45,5 мільёнаў долараў.

Фота: www.chicago.timeout.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі