Адменены прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку
Судовая калегія Мінскага гарадскога суда ў аўторак адмяніла прысуд у адносінах прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Матэрыялы яго справы накіраваныя ў суд Першамайскага раёна сталіцы, і яе перагляд можа адбыцца ў студзені. Як адзначае "Белорусский партизан", Бандарэнка застаецца за кратамі ў бабруйскай калоніі.
Нагадаем, ён быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці па абвінавачванні ў крадзяжы 20 мільёнаў рублёў ва ўласнай фірмы. Андрэй Бандарэнка — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, і ў яго справе праваабаронцы бачаць палітычны след.