Адмененыя 12 авіярэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск"

18 красавіка з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" адмененыя 12 рэйсаў шасці авіякампаній. У прыватнасці, адменены два рэйсы ў Вену, рэйс у Прагу, Франкфурт-на Майне, Варшаву, Рыгу, а таксама ў Берлін, Франкфурт-на-Майне, Лондан, Кіеў, Парыж і Рыгу. Ужо вядома, што 19 красавіка з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" не вылецяць рэйсы ў Варшаву і Вену. Як паведамляе авіякампанія "Белавія", "чакаецца працяг сур`ёзных збояў у графіку палётаў", інфармуе БелаПАН.

А вось беларуская вайсковая авіяцыя, нягледзячы на вулканічнае воблака, працуе ў штатным рэжыме, паведамляе Першы тэлеканал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі