Адмену канцэрта Rammstein правакуюць канкурэнты?
Жарсці вакол канцэрта Rammstein, распальваюць канкурэнты арганізатараў шоў нямецкага гурта, запланаванага на 7 сакавіка ў “Мінск-Арэне”. Пра гэта Еўрарадыё заявіў начальнік аддзела па справах мастацтва Ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзімір Анціповіч. Уладзімір Анціповіч: “Там хутчэй за ўсё канкурэнцыя нездаровая ўзнікла, і пачаліся вось такія рэчы. Штосьці там з гэтым звязана. Там нейкія пісьменныя хлопцы пішуць усе гэтыя пісулькі”.
Праўда, што гэта могуць быць за людзі, чыноўнік Мінгарвыканкаму не ўдакладніў.
Праўда, што гэта могуць быць за людзі, чыноўнік Мінгарвыканкаму не ўдакладніў.