Адміністрацыя прэзідэнта: 94% беларусаў гатовыя адмовіцца ад ільготаў

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі правёў у траўні 2007 года аператыўнае сацыялагічнае апытанне. Паводле атрыманых вынікаў, амаль 94% апытаных беларусаў лічаць сённяшнюю сістэму льготаў сістэмай, якая не цалкам адпавядае сучасным стандартам. Пры гэтым, сацапытанне паказала, што рэфармаваннем сістэмы сацыяльных льготаў цікавяцца каля 75% апытаных. Каля 39% рэспандэнтаў лічаць, што некаторыя катэгорыі грамадзян незаслужана карыстаюцца льготамі. У той жа час рэспандэнты палічылі, што менш за ўсіх ільготы патрэбныя супрацоўнікам праваахоўных органаў, людзям, якія маюць ганаровыя званні і дзяржаўныя ўзнагароды.

Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі