Адмоўнае знешнегандлёвае сальда Беларусі перавысіла 2 мільярды долараў

У Беларусі ў студзені-красавіку 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2 мільярды 63,3 мільёны долараў. Гэта на 566 мільёнаў менш, чым летась, калі за студзень-красавік 2009 года беларускія прадпрыемствы набылі за мяжой на 2 мільярды 629,7 мільёнаў больш тавараў, чым прадалі. Пры гэтым у красавіку адмоўнае сальда дасягнула 827 мільёнаў долараў. Гэта самы вялікі паказчык за 2010 год. У сакавіку адмоўнае знешнегандлёвае сальда склала 767,3 мільёны долараў, у лютым — $440,5 млн. і ў студзені — $28,5 млн, інфармуе Мінстат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі