Адмянілі 59 штрафаў, накладзеных на мінчанку, якая даглядае малое дзіця

Даішнікі не звярнулі ўвагу на тое, што машынай кіравала не жанчына

Даішнікі не звярнулі ўвагу на тое, што машынай кіравала не жанчына / prokuratura.gov.by

Суд Фрунзенскага раёна Мінска адмяніў пастановы начальніка раённага аддзела ДАІ аб накладанні на жанчыну, якая знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем, 59 штрафаў на суму больш за 9,5 тысячы рублёў. Справы спынены ў сувязі з недаказанасцю яе вінаватасці ў здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў, паведамляе пракуратура.

Высветлілася, што правапарушэннямі былі перавышэнні хуткасці пры кіраванні аўтамабілем, які належыць юрыдычнай асобе (у гэтай кампаніі жанчына раней займала пасаду дырэктара). Аштрафаваная мінчанка паспрабавала абскардзіць пастановы ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, але няўдала. Там не сталі разбірацца, што яна не працуе на прадпрыемстве (ужо змяніліся ўласнік і кіраўніцтва) і не магла кіраваць яго машынай. У выніку справа дайшла да Генпракуратуры. А там высветлілі, што падчас фотафіксацыі перавышэння хуткасці на шэрагу здымкаў відаць, што аўтамабілем кіраваў мужчына. Але даішнікі на гэта не звярнулі ўвагі.

Цяпер жанчыне павінны вярнуць грошы, якімі яна аплаціла штрафы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі