Яўген Магда: Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя
Яўген Магда / Еўрарадыё
4 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыянальным і дзяржаўным будаўніцтве мусім кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, даможа нам захаваць сябе і рухацца наперад. І мы гэта абавязкова зразумеем, і два нашыя народы будуць добрымі суседзямі адзін для аднаго, перакананы Яўген Магда.
Пра тое, чаму развіццё беларускай і ўкраінскай нацый пайшло рознымі шляхамі, чым гэтыя шляхі адметныя і чаму нацыянальны інтарэс важна ўлічваць ў дзяржаўным будаўніцтве, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Магдам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: