Адно дрэва пабіла два аўтамабілі
Старая таполя абхопам з чалавечае тулава звалілася ад непагоды ў адным з віцебскіх двароў. Таполя пашкодзіла адразу дзве машыны, прыпаркаваныя ля дома. Дах “Жыгулёў” літаральна праваліўся ў салон аўатамабіля, а ў “Масквіча” пашкоджаны капот. Машыны стаялі пустымі, і ахвяраў не было. Ратавальнікам давялося распілаваць дрэва, каб вызваліць аўтамабілі ды расчысціць двор.