Адну з мінскіх вуліц могуць назваць у гонар Еўфрасінні Полацкай
Імем святой Еўфрасінні Полацкай можа быць названая адна са сталічных вуліц. Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", у Фрунзенскім раёне ёсць бязыменная вуліца, каля якой знаходзіцца праваслаўны прыход і невялікая Свята-Еўфрасіннеўская царква. Адміністрацыя раёна ўжо накіравала ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама прапанову назваць гэтую вуліцу ў гонар Еўфрасінні Полацкай.