Адрынутыя Расіяй казакі-стараабрадцы хочуць стаць грамадзянамі Беларусі
Неўзабаве больш за 500 казакоў-старавераў і іх расійскіх суайчыннікаў, якія пражываюць ва Ўсходнім Казахстане, збіраюцца адмовіцца ад расійскага грамадзянства. Як паведамляе сайт "Каспаров.ру", яны хочуць прыняць беларускае грамадзянства. Падставай стала тое, што Расія не стварыла абяцаныя ў рамках дзяржаўнай праграмы перасялення суайчыннікаў сельскія казачыя селішчы ў Томскай вобласці. Паведамляецца, што на пачатку 2008 года праграма перасялення казакоў-старавераў была ўхваленая і прынятая да рэалізацыі адміністрацыяй Асінаўскага раёна Томскай вобласці.
Аднак пасля прыезду першай партыі казакоў кіраўнік Новікаўскага сельскага селішча Сяргей Пятроў адмовіўся ад узятых раней абяцанняў. Казакі не атрымалі ні жытла, ні працы, ні дапамогі ў перавозцы рэчаў, ні забеспячэння сельгастэхнікай і зямлёй. У выніку гэтага толькі ў траўні 2008 года назад у Казахстан вярнуліся 22 сем'і.
Казачы атаман, які першым прыбыў у Томскую вобласць, 22 месяцы чакаў абяцанага жылля, пражываючы ў паўразбуранай хаце і не маючы магчымасці перавезці сям'ю. Пасля таго, як арэндная плата за хату перавысіла заработную плату атамана, ён вымушаны быў вярнуцца ў Казахстан.
Абураныя падобным стаўленнем да іх, казакі на сходзе ў лютым 2010 года прынялі рашэнне адмовіцца ад расійскага грамадзянства і разгарнуць у сібірскіх абласцях, уключаных у праграму па перасяленні суайчыннікаў, агітацыю супраць кіруючай партыі "Адзіная Расія".