АДС прапануе дэмакратам кансультацыі наконт удзелу ў выбарчай кампаніі
Такая прапанова прагучала 15 сакавіка на паседжанні Прэзідыума Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яе аўтар — кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька: Лябедзька: Па маёй прапанове АДС выступіў з ініцыятывай правядзення тэрміновых палітычных кансультацый з тымі структурамі, якія ўдзельнічаюць у мясцовай выбарчай кампаніі, на прадмет вызначэння фармату ўдзелу ў выбарчай кампаніі.
Сама АГП, па словах яе лідэра, не вызначылася з далейшым удзелам у выбарах. Гэта будзе вырашацца 17 сакавіка на Палітрадзе АГП і 21 сакавіка на партыйным з'езде.
Лябедзька адзначае, што фактычна вырашаецца пытанне не бліжэйшых мясцовых выбараў, а наступных прэзідэнцкіх. І таму павінна быць моцнае агульнае рашэнне.
Лябедзька: Гэта можа быць і выхад палітычных структур з кампаніі "Мясцовыя выбары". Другое - гэта моцны палітычны жорсткі мэсэдж, пасланне да ўлады, да грамадзян. І гэта не пасланне пра дахі і стрэхі дамоў, а гэта пасланне з палітычным зместам.
Калі не будзе прынятая ніводная з гэтых прапановаў, то атрымаецца, што ўсе палітычныя сілы пойдуць на выбары у адзіночку і на ўмовах, навязаных уладай, лічыць Анатоль Лябедзька.