Адтэрміноўку ад войска студэнтам у Беларусі адмяняць не збіраюцца
Міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў на пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў 8 кастрычніка прадставіў дэпутатам законапраект “Аб статусе ваеннаслужачых”. Як паведаміла агенцтва "Интерфакс-Запад", міністр заявіў, што новым законапраектам прадугледжваецца часовае прыпыненне навучання салдат тэрміновай службы ў грамадзянскіх ВНУ на час службы ў войску. А з моманту прызыву ў армію, перадае interfax.by, салдат павінен узяць акадэмічны адпачынак.
Але як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык, ніякіх зменаў у пытаннях адтэрміноўкі і прызыву ў войска не будзе. Гэтыя пытанні ўвогуле не могуць абмяркоўвацца ў межах закона “Аб статусе ваеннаслужачых”.
Вячаслаў Раменчык: “Што тычыцца пытанняў адтэрміноўкі і прызыва на вайсковую службу, то яны рэгламентуюцца законам “Аб вайсковай абавязанасці і вайсковай службе”. Якія-небудзь змены ў гэты закон на дадзеным этапе не плануецца. Разглядалася пытанне на дадзеным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў аб прыняцці новага закона “Аб статусе ваеннаслужачых”, які прапісвае некалькі іншыя палажэнні”.
Кіраўнік прэс-службы сцвярджае, што пытанні адтэрміноўкі і прызыву на тэрміновую службу ўвогуле не абмяркоўваліся ў Авальнай залі. І не разумее, адкуль журналісты маглі “вырваць” гэтыя словы міністра.