Адвакат Аляксандра Баразенкі: Прысудам я не задаволены

Аляксандра Баразенку прыгаварылі да аднаго года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Яго прызналі вінаватым па крымінальным артыкуле за арганізацыю або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Адвакат Баразенкі Павел Сапелка ў размове з Еўрарадыё адзначыў, што прысудам ён не задаволены.

Павел Сапелка: “Асабіста я не задаволены прысудам, таму што ў прысудзе не ўлічана пазіцыя і довады абароны адносна невінаватасці Баразенкі”.

Паводле словаў адваката, тэрмін абмежавання волі для Аляксандра будзе зменшаны прыкладна да 9 месяцаў, паколькі пэўны час ён правёў у ізалятары.

Павел Сапелка: “У тэрмін пакарання, які належыць адбыць, будзе залічаны час яго знаходжання ў следчым ізалятары з разліку адны суткі ізалятару за двое сутак абмежавання волі. Фактычна яму засталося крыху больш за 9 месяцаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі