Адвакат Байковай сам можа трапіць пад следства
У дачыненні да адваката Міхаіла Воўчака распачалі крымінальную справу - за разгалошванне дадзеных папярэдняга следства, паведамляе "Народная воля".
На 11 студзеня Воўчака запрасілі ў пракуратуру Мінска, якая, магчыма, будзе весці гэтую справу. Ён таксама не выключае прыняцця рашэння аб прыпыненні дзеяння яго адвакацкай ліцэнзіі.
Прэтэнзіі да Воўчака, відавочна, звязаныя са справай яго падабароннай — старэйшага следчага Генпракуратуры Святланы Байковай, якая з лютага мінулага года знаходзіцца пад следствам.