Адвакат Тоўсцік: Адмовы абараняць Халіп з майго боку ніколі не было
Менавіта за гэта экс-адваката Ірыны Халіп пазбавілі ліцэнзіі, але ён не згодны і будзе судзіцца.
Адвакат Уладзімір Тоўсцік, якога Мінюст пазбавіў ліцэнзіі за адмову абараняць Ірыну Халіп, будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў судовым парадку. З такім рашэннем ён не згодны і лічыць, што яно не мае пад сабой ніякіх падставаў.
Тоўсцік: "Адмовы з майго боку абараняць Ірыну Халіп ніколі не было, і быць не магло. Яна напісала ўласнаручна заяву, пры гэтым мяне, як належыць па дзеючым заканадаўстве, не выклікалі, каб прыняць адмову ва ўсталяваным парадку ў маёй прысутнасці. Запрасілі дзяжурнага адваката. Мяне праінфармавалі заднім чыслом. Адмова, наколькі мне вядома, не буду казаць аб крыніцах, была вымушаная".
Па гэтым факце Тоўсцік падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру.