Адвакатка Баўмгертнера раней абараняла Лябедзьку і Класкоўскага

У КДБ Беларусі прайшлі першыя следчыя дзеянні з гендырэктарам "Уралкалія" Уладзіславам Баўмгертнерам.



Як піша "Народная Воля" са спасылкай на Lifenews, пра будучы допыт расійскага бізнэсоўца паведамілі толькі беларускай адвакатцы Ірыне Бурак. Тым не менш, ніхто з абаронцаў пакуль не дапушчаны да кліента — усім юрыстам было адмоўлена ў сувязі з тым, што следчы "на выездзе".



Разам з адвакатамі ў Беларусь прыбыла і маці Баўмгертнера. Ад яе таксама паступіла хадайніцтва пра спатканне з сынам, але і яно пакуль застаецца без адказу.



Фота — newspeak.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі