Адвакаты Някляева звярнуліся ў суд
3 студзеня адвакаты Ўладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка і Ўладзімір Букштынаў падалі ў суд Цэнтральнага раёна Мінска скаргу аб змене меры стрымання свайму падабароннаму. Яны аргументавалі сваё прашэнне станам здароўя палітыка, прыклаўшы выпіску аб яго хранічных захворваннях з лечкамісіі. Пра гэта паведаміла "Беларускаму партызану" адвакат Сідарэнка.