Адзінокай маці адмовілі ў адраснай падтрымцы з-за іншамаркі
Як даведалася Еўрарадыё, калі камісія ўбачыць у кватэры новую мэблю і адзін халадзільнік на дзве сям’і, пра дзяржаўную падтрымку прыйдзецца забыцца. Намеснік старшыні камісіі: У нас было дзве адмовы. Адна сітуацыя - дзве кватэры, іншая - наяўнасць аўтамабіля: калі маеш такую нерухомасць, ужо нейкія пытанні напрошваюцца , - кажа Еўрарадыё сябра камісіі аддзела сацыяльнай абароны Цэнтральнага раёна сталіцы.
Намеснік старшыні камісіі: У адной маці была машына Fiat 94 года выпуску і лецішча, а ў другой – 2 кватэры ў Мінску, таму ім і адмовілі.
Старэнькая машына-іншамарка ўстурбавала камісію, і яна адмовіла адзінокай маці ў адраснай падтрымцы, бо, як растлумачылі Еўрарадыё ў аддзеле сацыяльнай абароны Цэнтральнага раёна, дапамога прызначана толькі для самых маламаёмасных. Адным словам, для жабракоў. Калі ў кватэры будзе стаяць новая мэбля, сучасная тэхніка, адзін халадзільнік на дзве сям’і, тады камісіі прыйдзецца разбірацца, адкуль узяліся грошы на іх набыццё. Жадаючым атрымаць сацыяльную падтрымку лепш забыцца пра паездкі за мяжу – гэта першы сігнал, што сям’я зусім не бедная. Камісія з Цэнтральнага раёна дапускае, што ўзровень жыцця можа быць вышэй за сярэдні, а вось са слоў намесніка начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі Фрунзенскага раёна сталіцы Ірыны Марчанка можна зрабіць выснову, што грошы атрымаюць самыя бедныя.
Ірына Марчанка: Калі ў чалавека стаіць мэбля і бытавая тэхніка мінулага года выпуску і набытая за свае сродкі, то былі грошы на гэта набыццё, а на дапамогу дзяржавы ён таксама прэтэндуе? У такім выпадку гэта ўлічваецца, а калі гэта 10 гадоў назад куплена, то, канешне, на гэта ніхто не глядзіць.
Пасля таго, як усе дакументы сабраныя, камісія з 7 чалавек будзе вырашаць: аказваць сацыяльную падтрымку гэтай сям’і ці не? Загадзя папярэджваюць гаспадара пра свой візіт і глядзяць, як ён жыве. Звяртаюць увагу на ўсё: санітарныя ўмовы, год выпуску бытавой тэхнікі, наяўнасць аўтамабіля, іншай маёмасці. Калі ёсць лецішча, яшчэ адна кватэра ці вы здаеце ў арэнду гараж, то камісія адмовіць адразу ж і не будзе больш разглядаць заяву.
Напрыклад, адзінокая маці, якая жыве разам з бацькамі і прэтэндуе на дзяржаўную падтрымку, павінна даказаць камісіі, што вядзе асобную гаспадарку. Асобны халадзільнік з прадуктамі, мэбля могуць пераканаць, што маці і яе дзіця неабходны дадатковы прыбытак. Адзін плюс – камісія папярэджвае аб сваім прыходзе, таму ўладальнікам новай тэхнікі, мэблі, дарагіх рэчаў лепш за ўсё вынесці іх да суседзяў.
Самай “чалавечнай” аказалася камісія ў Партызанскім раёне. Начальнік упраўлення па сацыяльнай абароне Людміла Казакова прызналася Еўрарадыё, што часта працуе чалавечы фактар.
Еўрарадыё: Як даказаць адзінокай маці, якая жыве разам з бацькамі, што яна вядзе асобную гаспадарку?
Людміла Казакова: Ну, бацькі кажуць, што гэта нашы прадукты, а гэта - яе. Ну, са слоў, канешне, як тут дакументальна даказаць? Прыходзіцца верыць, а што рабіць?
Мабыць, таму пакуль ніводнай адмовы не было. Дарэчы, у Партызанскі аддзел сацыяльнай абароны звярнуўся 21 чалавек, і 6 ужо выплочваюцца грошы.
У аддзел сацыяльнай абароны Цэнтральнага раёна за студзень звярнулася 58 чалавек, і 25 ужо выплочаюцца грошы. Супрацоўніца аддзела кажа Еўрарадыё, што колькасць людзей у параўнанні з мінулым годам істотна павялічылася, у 2007 годзе па сацыяльную падтрымку звярнуліся толькі 64 чалавекі. Калі раней прыбытак на аднаго чалавека павінен быў складаць не больш за 60% бюджэту пражытковага мінімуму, то з 17 снежня гэта планка павысілася да 100%. Вось на якія грошы можа прэтэндаваць сям’я.
Супрацоўніца аддзела: Самая высокая – гэта ў адзінокай маці, у яе двое непаўналетніх дзяцей, 329 тысяч 150 рублёў у месяц, і самая нізкая - 22.520.
У Фрунзенскі аддзел сацыяльнай падтрымкі звярнуліся 155 чалавек, і ўсе дакументы зараз знаходзяцца на разглядзе. У Маскоўскім аддзеле дапамогу ўжо паспелі аказаць 20 чалавекам. Як кажа Еўрарадыё, намеснік начальніка ўпраўлення па адраснай сацыяльнай падтрымцы Кацярына Жучэнка, за студзень да іх звярнулася толькі адна студэнцкая сям’я і адзін пенсіянер, а астатнія – адзінокія маці.
Кацярына Жучэнка: Самая высокая прызначана шматдзетнай сям’і, дзе расце 3 дзяцей - гэта 1 мільён 266 тысяч. Гэта на тры месяцы прызначана.
У Слуцкім аддзеле сацыяльнай падтрымкі Еўрарадыё сказалі, што ў студзені людзі прыходзілі толькі на кансультацыю, а дакументаў пакуль ніхто не сабраў. А вось у Бабруйску ўвогуле не змаглі адказаць на пытанне, колькі людзей звярнулася да іх па адрасную падтрымку.