АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне
Першая беларуская АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, ужо 21 студзеня ў Астраўцы пачнецца будаўніцтва першых чатырох 9-павярховых дамоў для будаўнікоў АЭС. А ў пачатку 2010-га мусіць пачацца пабудова прамысловай пляцоўкі ў раёне гэтага райцэнтра, інфармуе "Інтэрфакс".