Афіцыйная статыстыка COVID-19 на 4 студзеня: 1869 новых пацыентаў
Па стане на 4 студзеня ў Беларусі зарэгістравана 201 831 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Прычым толькі за апошнія суткі выяўлена 1869 такіх пацыентаў.
Афіцыйна за апошнія суткі зарэгістравана 10 смерцяў людзей з каранавіруснай інфекцыяй. За ўвесь час памерлі 1461 чалавек.
За апошнія суткі выпісаныя 995 чалавек, у якія раней выявілі каранавірус. За ўвесь час пандэміі іх лік склаў 183 625 чалавек.
За мінулыя суткі было зроблена 4686 тэстаў на каранавірус. Агулам у краіне праведзена 4 047 470 тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.