Афіцыйная Вільня заявіла, што не ўхваляе будаўніцтва беларускай АЭС
Пра гэта сказана ў афіцыйнай пазіцыі, падрыхтаванай Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя Літвы. Дакумент будзе перададзены Беларусі, паведамляе Delfi. У дакуменце гаворыцца, што ацэнка ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе не дастаткова вычарпальная, таму Літва просіць правесці яе паўторную прэзентацыю. Аднак Беларусь не абавязаная ўлічваць меркаванне Літвы па гэтым пытанні.
У дакуменце выкладзеная крытыка пляцоўкі, няпоўнай справаздачы, недастаткова падрабязнага апісання рэактара, няяснага парадку ўтылізацыі радыеактыўных адкідаў і г.д.
Акрамя таго, літоўскі бок адзначае, што ў дакументах сказана, быццам беларуская АЭС вытрымае толькі падзенне лёгкага самалёта. Гэта значыць, што яна не будзе абароненая ад магчымага падзення грамадзянскага авіялайнера.