Афіцыйны Мінск абяцае забяспечыць дастаўку газу еўрапейскім спажыўцам
Беларусь стала атрымліваць з Расіі на 15% газу менш, аднак забяспечыць бесперабойны транзіт расійскага газу еўрапейскім спажыўцам. Пра гэта РІА "Новости" заявіла прэс-сакратар міністэрства энэргетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч. Нагадаем, што зранку ў панядзелак "Газпрам" абмежаваў пастаўкі газу ў Беларусь з-за назапашанай запазычанасці ў памеры каля 200 мільёнаў долараў. Ліміт абмежавання спачатку складзе 15% ад сутачнай нормы, затым паступова будзе павялічаны да 85%.