Афіцыйныя асобы так і не выказалі спачуванне сям’і Казуліных

26 сакавіка адбылася памінальная імша па Ірыне Казулінай, жонцы палітвязня Аляксандра Казуліна – па каталіцкай традыцыі праз 30 дзён пасля смерці. На памінальную імшу ў Чырвоны касцёл прыйшло каля 250 чалавек.
Малодшая дачка Ірыны Юлія распавяла Еўрарадыё, што амаль ніхто з афіцыйных асобаў так і не выказаў спачуванне сям’і Казуліных. Аднак усе старыя сябры па-ранейшаму засталіся з імі. У планах Юлі – напісаць кніжку ўспамінаў пра Ірыну Казуліну, у якую ўвойдзе дзённік маці, які яна вяла падчас сваёй хваробы.

Юлія Казуліна: "Я яшчэ да яе не прыступіла, аднак гэта будзе збор успамінаў розных людзей пра маму. І яшчэ мама вяла невялікі дзённік, які датычыўся яе хваробы, у кнігу абавязкова трапяць і фрагменты адтуль".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі