Афіцыйныя лічбы яўкі на датэрміновае галасаванне — ужо 11,51%
За два дні датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах яўка выбарцаў склала 11,51%. Такую інфармацыю паведамляе на сваім сайце Цэнтрвыбаркам.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі ўжо 10,58% выбарцаў ад агульнай колькасці, у Віцебскай вобласці — 12,87%, у Гомельскай — 12,41%, у Гродзенскай — 10,08%, у Мінскай вобласці — 11,72%, у Магілёўскай - 11,97%. У сталіцы, паводле афіцыйных звестак, датэрмінова прагаласавалі ўжо 10,92%.
Як паведамляла Еўрарадыё, незалежныя назіральнікі распавядаюць пра завышаныя лічбы яўкі на разнастайных участках.
Агулам у спісы выбарцаў уключаныя амаль 6,9 мільёна чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.