Афіцыйныя прафсаюзы: Дзень працы ў Мінску святкавалі 200 тысяч чалавек
Больш за 200 тысяч чалавек прынялі ўдзел у святкаванні 1 траўня ў Мінску. Пра гэта паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Паводле звестак афіцыйных прафсаюзаў, ва ўчорашнім мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі ўдзельнічала болей за 30 тысяч чалавек. Дзясяткі тысяч чалавек прыйшлі на масавыя гулянні, арганізаваныя ва ўсіх сталічных раёнах і парках, паведамляе РИА “Новости”.