Афіцыйныя прафсаюзы не пусцяць апазіцыю на свой Першамай?
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) 1 траўня правядзе ў Мінску мітынг, падчас якога абяцае ўзняць сацыяльныя пытанні. Як паведамляе "Інтэрфакс", ФПБ падрыхтавала лозунгі "Рэальнае выйсце — рэальнае сацыяльнае партнёрства" і "Не скарачэнню працоўных месцаў". Намеснік старшыні Савета ФПБ Аляксандр Мікша адзначыў, што афіцыйныя прафсаюзы не дапусцяць ніякіх "экстрэмісцкіх лозунгаў", і дзеля гэтага на мітынгу будуць дзяжурыць народныя дружыннікі.
У сваю чаргу апазіцыйныя палітыкі заявілі, што не маюць намер праводзіць асобныя акцыі ў Дзень Працы. Мікалай Статкевіч заявіў, што мае негатыўны досвед удзелу ў акцыі ФПБ, таму сёлета вырашыў паберагчы сілы. Па ягоных словах, улады могуць прэвентыўна затрымаць актывістаў, а ў дадзены момант для іх больш мэтазгодна рыхтавацца да будучых акцый пратэсту.