Агент Скалі перакваліфікуецца ў жонку Хэмінгуэя
Джыліан Андэрсан, зорка "Сакрэтных матэрыялаў", купіла правы на
біяграфічны фільм пра Марту Гэлхарн, выбітную амерыканскую журналістку
і трэцюю жонку Эрнэста Хэмінгуэя. Андерсан будзе сама прадзюсаваць
карціну і сыграе ў ёй галоўную ролю, піша Variety. Сцэнар, у аснову якога пакладзеная кніга Кэралін Мур "Gellhorn: A Twentieth-Century Life" ("Гелхарн: жыццё дваццатага стагоддзя"), напіша Шэрман Макдональд, брытанскі драматург і маці Кіры Найтлі (на рахунку Шэрман сцэнар да найноўшага фільма Джона Мэйбэры "Edge of Love", "Забароненае каханне", пра паэта Дылана Томаса).
"Марта Гэлхарн была адной з самых шанаваных журналістак таго стагоддзя, і я думаю, што біяграфія Кэралін добра акрэслівае яе багатае і складанае жыццё", - сказала Андэрсан.
У канцы ліпеня ў пракат выходзіць другі паўнаметражны фільм "Сакрэтныя матэрыялы", дзе Андэрсан ізноў вярнулася да ролі агента Скалі. Вясной 2009 года ў лонданскім тэатры Donmar Warehouse яна сыграе Нору ў "Лялечным доме" Генрыка Ібсэна.
Фота: fotki.yandex.ru