Агучаная ўмовы вяртання Беларусі гандлёвых прэферэнцый ЕС

Гандлёвыя прэферэнцыі Еўрасаюза будуць вернутыя Беларусі пры ўмове выканання краінай дзвюх канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы — "Аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю" і "Аб ужыцці прынцыпаў права на арганізацыю і на вядзенне калектыўных перамоваў". Пра гэта заявіў прэс-сакратар еўракамісара па гандлю Лутц Гюльнер. Паводле яго слоў, Еўракамісія азнаёмілася з заключэннем Міжнароднай арганізацыі працы, дзе адзначана, што беларускаму ўраду трэба працягваць высілкі па выкананні рэкамендацый. Еўракамісія заклікае ўлады Беларусі актывізаваць высілкі ў тых галінах, якія выклікаюць заклапочанасць Міжнароднай арганізацыі працы.

БелаПАН нагадвае, што Беларусь была выключаная з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза ў 2007 годзе за парушэнне правоў прафсаюзаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі