Ахоўніка казіно звольнілі з працы, калі ён захацеў стаць дэпутатам

Сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД з Баранавічаў звольнілі з працы на наступны дзень пасля падачы заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. 17 лютага Аляксандр Кабяк падаў заяву ў выбарчую камісію. Ён сабраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты ў Баранавіцкі гарсавет і Брэсцкі аблсавет, адзначае "Беларускі партызан".

18 лютага Кабяку затэлефанавалі з працы і паведамілі, што  ён звольнены. Між тым, ён толькі тыдзень таму ўладкаваўся ахоўнікам у казіно.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі