Акана і Albin Brune Alpin Ensemble рушаць у Беларусь
Беларускі этна-джазавы гурт “Акана” і швейцарскі Albin Brune Alpin Ensemble рыхтуюць запіс супольнага альбома. Аднак перад тым , як засесці за студыйную працу, музыкі ладзяць вялікую канцэртную трасу па Швейцарыі і Беларусі. Па словах вакалісткі гурта Русі, у Еўропе канцэрты праекта праходзяць вельмі паспяхова, а іх нявыдадзены пакуль альбом завочна карыстаецца вялікім попытам. Таксама Руся дадае, што дзякуючы туру, замежнікі нарэшце пачалі называць нашу краіну Беларуссю, а не Вайсрусланд, як гэта было раней.
21 лістапада тур “Аканы” і Albin Brune Alpin Ensemble перамесціцца ў Беларусь. Аматары цікавай музыкі з Віцебска, Мінска, Гродна, Брэста змогуць вырашыць для сябе, ці сумяшчальныя карнявая альпійская культура, старажытны беларускі фальклор і джаз.
Дарэчы, 24 лістапада швейцарскія госці ладзяць майстар-клас для музыкаў, які адбудзецца ў 18.00 ў музычнай школе па адрасе Энгельса, 1.
Фота: www.interfax.by