Акцыі на Дзень Волі ў рэгіёнах — відэатрансляцыя
Акцыі да Дня Волі праходзяць у рэгіёнах. У Брэсце шэсце і мітынг афіцыйна дазволеныя. Заяўнікам выступіў кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі. У аргкамітэт правядзення акцыі ўваходзяць таксама мясцовыя структуры БСДП(Г), АГП, Руху "За Свабоду".
Дазволеная таксама акцыя ў Гродне.
У Гомелі і ў Віцебску святкаваць Дзень Волі не дазволілі, аднак людзі ўсё адно выходзяць на вуліцы.