Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў прайшла ў Гродне (фота)

Каля 300 гродзенскіх прадпрымальнікаў сабралося ў парку Жылібера, пратэстуючы супраць прэзідэнцкага ўказа №760.
Нагадаем, з 1 студзеня ІП дазваляецца наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў.

А 12-й гадзіне гродзенцы пачалі збірацца на плошчы Леніна, аднак міліцыянты на чале з кіраўніком Ленінскага РАУС маёрам Хілько выціснулі людзей з плошчы на адваротны бок вуліцы.

На працягу гадзіны прадпрымальнікі прастаялі ў парку, пасля чаго разышліся. На гэты момант затрыманых пакуль няма.

Сяргей Апановіч, Еурарадыё, Гродна





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі