Акцыя салідарнасці беларусаў у Рыме (ФОТА)
Дзяўчынка і плакат "Жыве Беларусь!" / Еўрарадыё
23 жніўня ў Рыме прайшла акцыя салідарнасці з пратэстоўцамі ў Беларусі. Беларусы, якія жывуць у Італіі і выйшлі на вуліцы, і ўкраінцы, што далучыліся да іх, падтрымалі мірныя акцыі пратэсту, якія праходзяць у Беларусі пасля выбараў прэзідэнта. Нязгодныя з вынікамі выбараў людзі ў Беларусі выходзяць на вуліцы для выказвання свайго меркавання, дзе часта зазнаюць гвалт з боку сілавікоў. Гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне на плакатах у беларусаў з Італіі, якія вырашылі падтрымаць сваіх суайчыннікаў.
Акцыя прайшла мірна і прыгожа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.