Акцыя салідарнасці пачалася ў Мінску феерверкам

Каля 30 чалавек сабраліся ў Мінску каля Палаца Рэспублікі на акцыю салідарнасці. Прысутныя спачатку запусцілі ў неба феерверк, а пасля сталі ў ланцуг.  Яны трымаюць у руках плакат з надпісам “Мы помнім!”, а таксама партрэты зніклых і рэпрэсаваных палітыкаў. Як распавядаюць відавочцы, міліцыянтаў на галоўнай сталічнай плошчы не бачна. Прысутнічаюць людзі ў цывільным, але і іх не шмат. Працаваць журналістам сілавікі не замінаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі