Акцыя салідарнасці скончылася бойкай з міліцыяй

Традыцыйная акцыя салідарнасці з палітзняволенымі і сем'ямі зніклых палітыкаў скончылася бойкай з міліцыяй, паведамляе БелаПАН.

У 18 гадзін прыкладна 30 чалавек сталі на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі зніклых палітыкаў. Прастаяўшы 20 хвілін, удзельнікі акцыі праз падземны пераход выйшлі на вуліцу Энгельса і рушылі да Адміністрацыі прэзідэнта. Каля тэатра Янкі Купалы дарогу ім заступіў кардон міліцыі ў цывільным, пасля чаго адбылася невялікая бойка.

Затым дэманстранты выстраіліся на вуліцы Энгельса, некалькі разоў пракрычалі лозунгі "Свабоду Аўтуховічу!" і "Жыве Беларусь!", пасля чаго разышліся. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто затрыманы не быў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі