Акцыя салідарнасці ў Мінску завяршылася без затрыманняў
Акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў і палітзняволенымі на Кастрычніцкай плошчы Мінска ўвечары 16 студзеня доўжылася каля паўгадзіны і завяршылася без інцыдэнтаў і затрыманняў. Як і заўсёды прыкладна ў 18 гадзін каля 50 ўдзельнікаў акцыі сталі ўздоўж праспекта Незалежнасці з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Дзмітрыя Завадскага, Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, разгарнулі транспаранты і бел-чырвона-белыя сцягі, паведамляе БелаПАН.
Прысутныя выкрыквалі лозунгі "Свабоду палітвязням!", "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Свабоду Дубскаму!", "Свабоду Асіпенку!".
Прысутныя выкрыквалі лозунгі "Свабоду палітвязням!", "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Свабоду Дубскаму!", "Свабоду Асіпенку!".