"Акіян Эльзы" абакралі піраты

Новая песня “Я так хачу…” ўкраінскага гурта “Акіян Эльзы”, якая павінна была з’явіцца на афіцыйнай старонцы гурта ў Інтэрнэце для бясплатнай запампоўкі, трапіла ў рукі піратаў. Цяпер яе таксама можна спампаваць, але толькі ў кепскай якасці, заплаціўшы пры гэтым 16 грывен. Пра гэта лідэр гурта Святаслаў Вакарчук распавёў тэлеканалу 1+1: “Мне цалкам не шкада  аддаваць нашы песні. Але, калі чалавек гэта робіць за грошы — купіце ў мяне, таму што на афіцыйным сайце гэтага яшчэ няма — гэта свінства".

Падаваць у суд “Акіян Эльзы” не збіраецца: калі ў выпадку з дыскамі піратаў яшчэ можна знайсці па кантрольнай марцы, то тут — немагчыма. "Гэта ж інтэрнэт. Сёння сайт на адным хосце, заўтра — на іншым", — кажа Вакарчук.

Як адзначае канал 1+1, сайты часта знаходзяцца не на ўкраінскіх серверах. У прыватнасці, рэсурс, які прапаноўвае песні “Акіяна Эльзы”, мае расійскі адрас.

У сувязі з гэтым “Акіян Эльзы” прыняў рашэнне выкласці ў Інтэрнэце дзве новыя песні. "Дзве песні лепш, чым адна", — адзначае Вакарчук.

На афіцыйным сайце Акіяна Эльзы з'явілася наступнае паведамленне:

"Мусіць, варта падзякаваць піратам за такую пільную ўвагу да нашага гурта, праяўленне сапраўднага фанацкага нецярпення і дапамогу ў распаўсюджванні песні “Я так хачу…” :)). Але ўсім жадаючым пачуць першы сінгл мы б не раілі спампоўваць тое, што ходзіць па інтэрнэце (тым больш за грошы!) у такой жудаснай якасці. У хуткім часе ў эфірах радыёстанцый з'явіцца арыгінальная версія песні, а ў Вас — магчымасць атрымаць якасны трэк".

Фота: www.okeanelzy.com


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі