Акіян Эльзы, БезБілета і J:морс сыграюць “за баброў” у Сілічах
Музычна-экалагічнае свята адбудзецца 5 верасня пад Мінскам. Фестываль “Рок за баброў” цяпер выступае яшчэ і за экалогію. У межах мерапрыемства, якое ў гэтым годзе пройдзе ў гарналыжным цэнтры Сілічы, адбудзецца канцэрт і адкрыццё рок-алеі.
Свае іменныя дрэвы на ёй высадзяць зоркі беларускага і украінскага року, якія будуць граць на фестывалі. Сярод іх Акіян Эльзы, J:морс, The Toobes, ДзеціДзяцей, БезБілета і іншыя каманды. Дрэвы будуць розных унікальных парод і супрацоўнікі кампаніі “Баброў” спадзяюцца, што з цягам часу алея ператворыцца ў цэлы гай.
Раней “Рок за Баброў” праходзіў у Бабруйску, але сёлета, па словах Ірыны Вярбіцкай, піяр-менеджэра рэкламнай кампаніі, арганізатары вырашылі надаць яму новае гучанне.
“Вырашылі зрабіць яго больш маштабным і пашырыць межы. То бок калі раней гэта быў проста фестываль, з пэўнай ідэяй, то цяпер закранаюцца і вялікія сацыяльныя аспекты”.
Уваход на канцэрт будзе вольным, а гледачоў даставяць бясплатныя аўтобусы з Маскоўскага аўтавакзала. А вось піва на фестывалі прадавацца не будзе, нават нягледзячы на тое, што яго арганізоўвае кампанія Heineken у Беларусі.
Фота: pics.livejournal.com