"Акіян Эльзы" прысвяціў новую песню абаронцам Марыупаля
Украінскі рок-гурт "Акіян Эльзы" прысвяціў новую песню абаронцам Марыупаля. Яна мае назву "Горад Марыі".
Украінскія войскі гераічна абараняюць Марыупаль ужо два месяцы, з пачатку сакавіка — у поўным акружэнні. Нягледзячы на аб'яўленае Масквой "узяцце горада", абарона працягваецца. Яе цэнтр — "Азоўсталь". Украінскія байцы не збіраюцца здавацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.